Францішак Банавентура Ярманскі (Юрманскі)
(1725-1784)
Рэктар Шчучынскай школы піяраў, Літоўскі правінцыял ордэна.
Нарадзіўся 14.10.1725 у Брэст-Літоўскім ваяводстве.
Вучыўся ў піярскіх навучальных установах у Новым Дольску і Любяшове. У навіцыят ордэну піяраў уступіў 11.02.1744 у Любяшове і там склаў першыя манаскія абяцанні.
12 гадоў быў хатнім настаўнікам у Радзівілаў. Потым быў настаяцелем канвікта ў Вільні. Падчас барацьбы езуітаў супраць піяраў падняў узровень канвікта і значна павялічыў бібліятэку.
У 1778-1781 гадах – правінцыял літоўскіх піяраў, а з 1781 года да самай сваёй смерці быў рэктарам школы піяраў у Шчучыне.
Цікавіўся гісторыяй і геаграфіяй, аўтар падручнікаў, у тым ліку «Практыкаванні, выкарыстаныя ў маладых Радзівілаў і вучнёўскай моладзі». Склаў і выдаў на лацінскай мове зборнік дакументаў па гісторыі піяраў у Рэчы Паспалітай да 1772 года: «Дэкрэты генеральных капітулаў ордэна...».
Памёр 05.04.1784 у Шчучыне.