Уладзімір Яўгеньевіч Ягорычаў
Беларускі навуковец, педагог, публіцыст, кандыдат гістарычных навук.
Нарадзіўся 01.01.1949 у вёсцы Красляне (зараз – Шчучынскі раён).
У 1961 годзе скончыў Мількаўшчынскую базавую школу.
У 1969 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута (зараз – універсітэт). Навучаўся ў аспірантуры пры згаданым ўніверсітэце, пасля завяршэння якой пачаў выкладаць у ім.
У 1980 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Аўтар больш 100 навуковых прац і публікацый.
Даследуе палітычную гісторыю Беларусі ХІХ-ХХ стагоддзяў, гісторыю Другой усясветнай і Вялікай Айчыннай вайны.
Актыўны член Камуністычнай партыі Беларусі, лектар таварыства «Веды».
Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2008 года.
«Чалавек года Гродзеншчыны» (2012)