Людвіка Ягалкоўская-Кашуцкая
(псеўданім – Лясота) (1869(72)-1928)
Польская грамадска-культурная дзяячка, феміністка, празаік, публіцыст, педагог.
Нарадзілася ў 1869 (па іншых звестках – у 1872) годзе ў Поплава (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыла гімназію ў Варшаве.
У 1891-1894 настаўнічала, арганізоўвала асветныя гурткі сярод рабочых, рух па эмансіпацыі жанчын ў Польшчы.
У 1895 стварыла курсы для выхавальніц прадшкольных устаноў і кіравала імі.
У Парыжы ўвайшла ў студэнцкую арганізацыю сацыялістычнай арыентацыі.
У 1899 адкрыла Бюро пасрэдніцтва працы для настаўніц і выхавальніц, якім кіравала.
Стварыла і ўзначаліла польскае аб'яднанне «Раўнапраўе жанчын» (1907). Удзельнічала ў арганізацыі з'езду жанчын Польшчы (1917), на якім прачытала даклад «Уплыў вайны на справы жанчын».
У 1919 годзе ўвайшла ў гарадскую раду Варшавы і ўдзельнічала ў працы яе асветнай камісіі (1919-27).
Пісала аповесці, апавяданні, творы для дзяцей. Друкавалася з 1893 года. Прызнанне прынесла аповесць «З далечыні» (1911). Удзельнічала ў выданні польскага «Дзіцячага садзіка» – дадаткі да часопіса «Przegląd Pedagogiczny».
Памерла ў Варшаве 27.10.1928.
Некалькі вершаў яе аўтарства былі перакладзеныя на беларускую мову Янкам Купалам.