Леанід Уладзіміравіч Эльяшэвіч
Дзяржаўны дзеяч.
Нарадзіўся 20.02.1951 у вёсцы Чарнякі (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут.
Працоўную дзейнасць распачаў у калгасе «Чырвоны Сцяг» Шчучынскага раёна.
Працаваў галоўным заатэхнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Шчучынскага райвыканкама, першым намеснікам старшыні Шчучынскага раённага аграпрамысловага аб’яднання, першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шчучынскага райвыканкама старшынёй калгаса імя Леніна Шчучынскага раёна.
З 2000 па 2009 год быў старшынёй Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта.
З 2008 па 2012 год – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.