Сцяпан Пятровіч Шупеня (1896-1979)
Нарадзіўся 10.11.1896 у вёсцы Нача Барысаўскага павета Мінскай губерні.
У 1915 годзе прызваны ў царскае войска і накіраваны на румынскі фронт. Быў паранены.
У гады грамадзянскай вайны ваяваў на Ўсходнім фронце супраць войскаў Калчака і на Паўднёвым фронце супраць Юдзеніча.
У 1926 годзе прыняты ў шэрагі ВКП(б).
Працаваў у Барысаўскім райкаме партыі.
У 1937 годзе абраны старшынёй Заслаўскага райвыканкама. Пасля далучэння Заходняй Беларусі быў накіраваны загадчыкам сельгасаддзелам Баранавіцкага абкама КП(б)Б, затым – старшынёй Ляхавіцкага райвыканкама.
З канца 1940 года – першы сакратар Шчучынскага райкама партыі.
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны камандаваў Шчучынскім партызанскім злучэннем.
Пасля вызвалення рэспублікі працаваў намеснікам старшыні Баранавіцкага аблвыканкама, першым сакратаром Слонімскага райкама партыі, старшынёй Полацкага і намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкамаў.
Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР трэцяга склікання і БССР другога-чацвёртага скліканняў.
Ганаровы грамадзянін горада Шчучына.
Памёр 10.08.1979.