Вандалін Шукевіч (1852-1919)
Археолаг і этнограф, адзін з першых даследчыкаў старажытнай гісторыі Шчучыншчыны.
Нарадзіўся 10.12.1852 у вёсцы Нача (зараз – Воранаўскі раён).
Адукацыю атрымаў у Вільні. Два гады навучаўся ў Галоўнай Школе ў Варшаве.
У 1872 годзе вярнуўся ў радавы маёнтак, дзе большую частку жыцця гаспадарыў і адначасова вёў самастойныя археалагічныя даследаванні.
3 1883 года Шукевіч даследаваў археалагічныя помнікі на паўночным захадзе Беларусі і поўдні Літвы. Адкрыў болыш за 130 помнікаў каменнага веку, вёў раскопкі грунтавых і курганных могільнікаў на тэрыторыі Шчучынскага раёна. Матэрыялы раскопак перадаў у музеі Пецярбурга, Масквы, Вільні, Кракава.
У 1899 годзе прыехаў ў Вільню, дзе пражыў некалькі гадоў. Арганізаваў Археалагічны гурток, быў адным з заснавальнікаў Таварыства сяброў навуі ў Вільні, членам Варшаўскага краязнаўчага таварыства.
У 1901 годзе Шукевіч за ўласны кошт выдаў у Вільні «Нарысы з археалогіі перадгістарычнай Літвы. Частка І. Каменны век у Віленскай губерні».
Запісваў народныя паданні, легенды, прыкметы, якія потым публікаваў у часопісах.
Значную цікавасць уяўляе і артыкул Шукевіча «Старажытныя лекавыя сродкі», прысвечаны народнай медыцыне.
Аўтар больш 40 навуковых прац і публікацый, член-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі навук.
Памёр 01.12.1919, пахаваны ў сямейнай капліцы ў Начы.