Хаім Лейб Шмуэлевіч (Хаім Шчучынер) (1902-1979)
Выбітны выкладчык Талмуда, кіраўнік Мірскай ешывы.
Нарадзіўся 03.10.1902 у Коўне (зараз – Каўнас).
Яго бацька Рафаэль Альтэр Хасман быў равінам, а маці – Этэль Горавіц – дачкой заснавальніка Навагрудскай ешывы Юзафа Юзаля Горавіца.
Неўзабаве пасля нараджэння Хаіма сям’я перабралася ў Шчучын.
Першапачаткова Хаім вучыўся ў бацькі, а потым – у Шчучынскай ешыве, якую з 1908 года ўзначальваў вядомы равін Егуда Лейб Хасман.
У 1919 годзе памірае бацька Хаіма, а неўзабаве і маці, пакінуўшы сіротамі яго з братам і дзвюма сёстрамі. Як старэйшы брат ён бярэ на сябе цяжар утрымання сям’і, працуючы ўдзень грузчыкам і не пакідаючы навучанне Торы.
У 1920 годзе кіраўнік Гродзенскай ешывы Шымон Шкоп запрашае таленавітага юнака працаваць выкладчыкам.
У 1922 годзе начале групы вучняў Гродзенскай ешывы Хаім прыбывае ў Мірскую ешыву. Хутка ён стаў вядомым як адзін з самых таленавітых вучняў пад імем Хаім Шчучынер, і кіраўнік ешывы Элізер Егуда Фінкель абірае яго ў якасці зяця і свайго пераемніка.
З пачаткам Другой усясветнай вайны Мірская ешыва вымушана пераехаць у Вільню, а пазней – у Кейданы. У 1940 годзе большасць выкладчыкаў і навучэнцаў ешывы праз Сібір і Далёкі Ўсход трапляюць у Японію, а потым – у Шанхай, дзе ешыва пад кіраўніцтвам Хаіма Шчучынера дзейнічала цягам наступных 5 гадоў.
У 1947 годзе Хаім Шмуэлевіч з вучнямі перабіраецца ў ЗША (Нью Ёрк), дзе ешыва аднавіла свае заняткі. Праз паўгода Хаім Шчучынер з групай вучняў ажыццывіў алію ў Ізраіль, дзе стаў вядучым выкладчыкам адроджанай яго цесцем Элізерам Іегудай Фінкелем у Ерусаліме ешывы Мір.
У 1965 годзе пасля смерці Фінкеля Хаім Лейб Шмуэлевіч узначаліў ешыву Мір.
Памёр 02.01.1979. Пахаваны на Гары Супакою ў Ерусаліме.