Ганна Іосіфаўна Шаўчэнка (Серэхан)
Беларуская паэтка, літаратуразнавец, перакладчыца, кандыдат філагагічных навук.
Нарадзілася 01.10.1984 у Астрыне (Шчучынскі раён).
Неўзабаве сям'я пераехала ў вёску Ганчары Лідскага раёна.
Скончыла Ганчароўскую сярэднюю школу.
У 2007 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а ў 2012 годзе – аспірантуру пры ім.
У 2012 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную творчасці Антона Гарэцкага.
Працуе ў выдавецтве «Pro Christo» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Выдала кнігі вершаў «Запаветная жменька» (2007) і «Пане, будзь заўжды са мной! (Вершаваныя малітвы для дзяцей)» (2010).