Марыя Сіланцьеўна Шаўчонак
Беларуская паэтка і журналіст.
Нарадзілася 11.05.1944 у вёсцы Новы Востраў (Клічаўскі раён Магілёўскай вобласці).
У 1961 годзе скончыла Востраўскую школу.
У 1965 годзе скончыла філагагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1965-1966 гадах працавала настаўніцай Ракавіцкай сярэдняй школы.
З 1966 па 1978 год працавала ў Шчучынскай раённай газеце.
З 1978 года - старшы рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Гродзенскага тэлебачання.
З 1979 года з'яўляеццасябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Стварыла Гродзенскае абласное грамадскае літаратурна-мастацкае аб’яднанне, якое выдае альманах «Нябесны знак».
Аўтар зборнікаў вершаў «Белая ластаўка» (1971), «Святая зямля» (1976), «Бацькоўская зямля» (1981), «Раса-расінка» (1985), «Белыя свечкі каштанаў» (2005), «Искорка сердца» (2006).
Узнагароджана медалём «За працоўную доблесць».
Лаўрэат прэміі імя А.І.Дубко за 2005 год у намінацыі «Пісьменнік года».
Жыве ў Гродне.