Генадзь Мікалаевіч Шатуеў
Дзяржаўны дзеяч.
Нарадзіўся 15.01.1974 у вёсцы Малявічы (Шчучынскі раён).
Працоўную дзейнасць пачаў з 1996 года брыгадзірам малочна-таварнай фермы саўгаса «Шчучынскі». Пазней працаваў у эксперыменталнай базе «Шчучын».
З 1999 года працаваў у сельскагаспадарчых арганізацыях Мастоўскага раёна.
У 2001 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.
З 2005 года працаваў ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Мастоўскага райвыканкама. У 2009 годзе прызначаны на пасаду першага намесніка начальніка ўпраўлення.
У 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 2012 па 2018 год працаваў дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Чарлёна».
У 2018 годзе быў прызначаны першым намеснікам старшыні Мастоўскага райвыканкама.
З 2019 па 2024 год - старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта.
У сакавіку 2024 года прызначаны дырэктарам сельскагаспадарчага вытворчага ўпраўлення «Пратасаўшчына».