Іван Васільевіч Шамаў (1918-1965)
Савецкі ваенны лётчык. Паэт.
Нарадзіўся 19.02.1918 у сяле Хлыстова на Тамбоўшчыне. Паходзіў з сям’і лясніка.
У 1937 годзе скончыў Маршанскі бібліятэчны тэхнікум, паступіў у Маскоўскі бібліятэчны інстытут.
У 1940 годзе сыходзіць з інстытута і паступае ў Батайскую авіяшколу. У гады вайны курсантаў накіравалі на Каўказ.
У 1945 годзе скончыў навучанне і неўзабаве быў скіраваны ў 790-ы знішчальны авіяполк, які базаваўся ў Шчучыне.
21.08.1947 падчас трэніровачнага палёту самалёт Шамава пацярпеў аварыю каля Шчучына. Лётчык выжыў, але на ўсё жыццё застаўся інвалідам.
Прыкаваны да ложка былы лётчык піша вершы, якія з 1951 года пачынаюць друкаваць. Шамаў стаў папулярным аўтарам. Пабачылі свет некалькі кніг, многія вершы былі пакладзены на музыку.
Памёр у Маскве 20.12.1965.