Пётр Венядзіктавіч Шалешка (1943-2021)
Урач,Хірург-анколаг, доктар медыцынскіх навук.
Нарадзіўся 01.06.1943 у вёсцы Мураўёўка (зараз – Шчучынскі раён).
У 1967 годзе скончыў Архангельскі медыцынскі інстытут.
Працаваў хірургам у Санчурскай раённай бальніцы ў Кіраўскай вобласці.
У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
З 1977 года жыў і працаваў у Палтаве.
У 1977-87 гадах – загадчык хірургічнага аддзялення Палтаўскага клінічнага анкалагічнага дыспансера.
З 1987 па 1998 год – загадчык кафедры анкалогіі Палтаўскага медыцынскага стаматалагічнага інстытута.
У 1992 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
Аўтар больш 140 навуковых прац і публікацый, аўтар 21 вынаходніцтва.
Памёр 13.10.2021.