Францішак Цыбульскі (1885-1943)
Каталіцкі святар, ахвяра вайны.
Нарадзіўся 22.05.1885 у вёсцы Скерсі (зараз – Шчучынскі раён).
У 1907 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную каталіцкую семінарыю.
У 1908-1910 гадах быў вікарыем у каталіцкіх парафіях у Росіцы, а затым у Барысаве.
У 1910-1917 гадах служыў пробашчам парафіі ў Абольцы каля Талочына.
У 1918-1930 гадах быў пробашчам парафіі ў Докшыцах.
У 1930-1940 гадах служыў пробашчам парафіі ў Радашкавічах.
У 1940 годзе стаў пробашчам парафіі ў Трабах.
10.03.1943 года быў расстраляны гітлераўцамі каля Ліды разам з іншымі 8 каталіцкімі святарамі, якіх трымалі ў якасці закладнікаў.