Уладзімір Іванавіч Хільмановіч
Беларускі гісторык, журналіст, грамадска-палітычны дзеяч.
Нарадзіўся 06.04.1967 у вёсцы Каменка (Шчучынскі раён).
У 1984 годзе з адзнакай скончыў Ракавіцкую сярэднюю школу.
У 1991 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
З 1991 года працаваў настаўнікам, навуковым супрацоўнікам у музеі, метадыстам аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама.
У 1998 годзе скончыў аспірантуру пры Гродзенскім дзяржуніверсітэце.
Працаваў на Гродзенскім тэлебачанні.
З 1987 года актыўна ўдзельнічае ў грамадска-плітычным жыцці. Стаяў ля вытокаў стварэння Гродзенскай асацыяцыі маладых вучоных «Віт», Гродзенскага рэгіянальнага цэнтра інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар», адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага краязнаўчага таварыства імя Тодара Нарбута.
Друкаваўся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Гродзенская праўда», «Футбол Беларуси», «Прессбол», «Пагоня», «Наша Ніва», «Биржа информации» і іншых. Быў сувыдаўцом інфармацыйна-аналітычнага бюлетэня «Свой Лад» (2002-2004). Аўтар Беларускага календара-даведніка.
З 2008 года вядзе перадачы «Беларускае золата», «Імёны Гародні» і «Краязнаўчыя кропкі» на радыё «Рацыя» (Беласток).
Пасля жнівеньскіх падзей 2020 года ў Беларусі быў вымушаны з'ехаць у эміграцыю.