Віктар Кірылавіч Хоміч
Навуковец, педагог, палітык, кандыдат біялагічных навук.
Нарадзіўся 16.08.1950 у пасёлку Ражанка (Шчучынскі раён).
Працоўную дзейнасць распачаў слесарам Шчучынскага раённага аб'яднання «Сельгастэхніка».
У 1973 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.
У 1974–1975 гадах працаваў аграхімікам, галоўным аграхімікам-радыёхімікам Гродзенскай абласной зональнай аграхімічнай лабараторыі.
У 1975–1986 гадах – загадчык радыялагічнага і хіміка-таксікалагічнага аддзела Гродзенскай раённай праектна-доследнай станцыі хімізацыі сельскай гаспадаркі.
У 1986 годзе ў сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС выязджаў у камандзіроўку ў Хойнікі для абследавання радыелагічнай абстаноўкі. Стварыў першыя карты забруджвання глеб Гомельскай вобласці радыеактыўным стронцыем-90 і цэзіем-137. Удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў катастрофы ў 30-кіламетровай зоне.
У 1987 годзе разам з сям’ёй пераехаў са Шчучына ў Гомель.
У 1986-1996 гадах – дырэктар Гомельскай абласной праектна-доследнай станцыі хімізацыі сельскай гаспадаркі.
У 1990 годзе атрымаў ступень кандыдата біялагічных навук.
У 1995 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання. Узначальваў пастаянную камісію па праблемах Чарнобыльскай катастрофы.
З верасня 2001 года па ліпень 2014 года працаваў дацэнтам кафедры эканомікі і фінансаў Гомельскага філіяла ўстановы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін.
У жніўні 2014 года выйшаў на пенсію.
Аўтар больш чым 40 навуковых працаў па радыёэкалогіі і аграхіміі.