Васіль Уладзіміравіч Хмялеўскі (1948-2002)
Савецкі спартсмен-легкаатлет, майстар спорту міжнароднага класа, прызёр Алімпійскіх гульняў у Мюнхене.
Нарадзіўся 14.01.1948 у вёсцы Мікалайкаўшчына (зараз – Гродзенскі раён).
З 15 гадоў захапіўся спортам – кіданнем молату.
Выхаванец Шчучынскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
Пасля службы ў войску пераехаў у Стаўрапаль. Скончыў Стаўрапальскі педагагічны інстытут.
У 1970 годзе стаў членам савецкай зборнай па лёгкай атлетыцы.
Сярэбраны прызёр Сусветнай Універсіяды 1970 года.
Бронзавы прызёр Спартакіяды народаў СССР 1971 года.
Двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў СССР (1971 і 1972 гады).
Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Мюнхене (1972 год).
Узнагароджаны медалём «За працоўную адзнаку».
Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры вярнуўся ў Беларусь.
Памёр у 2002 годзе ў Мінску.