Валерый Уладзіміравіч Хелскі
Дзяржаўны дзеяч. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі.
Нарадзіўся 10.02.1968 у вёсцы Ваўчкі (Шчучынскі раён).
Скончыў Гродзенскі сельскагаспадрчы інстытут.
Працаваў загадчыкам вытворчага ўчастка калгаса імя Леніна, намеснікам старшыні калгаса імя Каліноўскага Свіслацкага раёна.
У 1997 годзе быў прызначаны галоўным аграномам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Свіслацкага райвыканкама.
З 2001 па 2008 гады працаваў першым намеснікам старшыні-начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Свіслацкага райвыканкама.
З 2008 па 2010 гады – галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама.
Пасля гэтага працаваў першым намеснікам старшыні-начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама.
У 2013 годзе быў прызначаны на пасаду старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама.
У кастрычніку 2022 года ўзначаліў Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт.