Рафаэль Хасман (1894-1972)
Журналіст, пісьменнік, перакладчык.
Нарадзіўся 07.11.1894 у Кельме (Літва) ў сям’і рабіна Егуды Лейба Хасмана.
У 1908 годзе па запрашэнні мясцовай абшчыны яго бацька з сям'ёй пераехаў у Шчучын, дзе ўзначаліў ешыву. Рафаэль таксама навучаўся ў Шчучынскай ешыве. Потым працягваў навучанне ў знакамітай Радуньскай ешыве.
У 1915 годзе сям'я эвакуавалася на поўдзень Расіі. Рафаэль вывучаў натуральныя навукі і філалогію ў Юр'еўскім універсітэце ў Варонежы. Некаторы час быў сакратаром знакамітага рабіна Хаіма Ойзера Градзінскага.
У 1921 годзе вяртаецца на радзіму. Пасяліўся ў Коўна, дзе займаўся журналістыкай. Быў намесьнікам рэдактара штодзённай газэты «Ды Юдышэ Штымэ», а таксама рэдактарам сіянісцкага штотыднёвіка «Дас Юдышэ Варт». Быў таксама кіраўніком літоўскага «Ха-Арэца» і амерыканскіх газет «Дэр Таг» і «Форэвэртс». Чытаў лекцыі па тэорыі журналістыкі ў Народным універсітэце ў Коўна.
У 1928 годзе наведаў Ізраіль, апублікаваўшы серыю газетных рэпартажаў на тэму свайго падарожжа. У 1935 годзе ажыццявіў алію (пераехаў у Ізраіль на стала). Працаваў у рэдакцыях папулярных штодзённых газет «Ха-Арэц» і «Ха-Цофе́».
Апублікаваў тысячы артыкулаў і дакладаў на яўрэйскую і агульнаадукацыйную тэматыку на іўрыце, ідыш і рускай мове, рэдагаваў штотыднёвікі і іншыя перыядычныя выданні, пераклаў на іўрыт кнігу Ханса Хабэ «Тысяча будзе ляжаць на вашым баку» і «Антысемітызм у Савецкім Саюзе» С.М.Шварца.
Уваходзіў у Камітэт па ўвекавечанні памяці літоўскага яўрэйства.
Памёр 20.01.1972.