Алег Іванавіч Ушкевіч
Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін горада Гродна.
Нарадзіўся 29.03.1954 у вёсцы Пілаўня (зараз – Шчучынскі раён).
У 1971 годзе скончыў Берштаўскую школу.
У 1976 годзе скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут.
З 1976 года працуе ў будаўнічых арганізацыях горада Гродна.
Прайшоў прафесійны шлях ад майстра да кіраўніка арганізацыі.
У 2006 годзе прызначаны генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднажылбуд».
У 2014 годзе адзначаны званнем «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь».
«Чалавек года Гродзеншчыны-2016».
У 2017 годзе звесткі аб ім занесены ў Кнігу славы Шчучынскага раёна.
У 2018 годзе адзначаны званнем «Ганаровы грамадзянін горада Гродна».
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» і Каложскім Крыжам ІІ ступені.