Алена Пятроўна Ус (Казінец)
Навуковец, педагог, кандыдат тэхнічных навук.
Нарадзілася 31.10.1983 у Шчучыне.
У 2006 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.
У 2010 годзе скончыла аспірантуру.
У 2006-2007 гадах працавала інжынерам-тэхнолагам у ААТ «Шчучынскі завод «Аўтапровад».
З 2010 года працуе старшым выкладчыкам на кафедры палімерных кампазітных матэрыялаў факультэта тэхналогій арганічных рэчываў Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Займаецца вывучэннем мадыфікавання эластамерных матэрыялаў.