Раман Іосіфавіч Унучка
Дзяржаўны дзеяч. Кандыдат эканамічных навук. Ганаровы грамадзянін Лепельскага раёна.
Нарадзіўся 13.05.1944 у вёсцы Буйвічы (Шчучынскі раён).
Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Працоўную дзейнасць пачынаў аўтаслесарам Шчучынскай аўтабазы №12. Служыў ва Узброеных Сілах. Працаваў загадчыкам вытворчага участка калгаса імя В.І.Чапаева Шчучынскага раёна, старшынёй выканкама Ляцкага сельскага Савета дэпутатаў, старшынёй калгаса імя Ф.Э.Дзяржынскага Шчучынскага раёна, намеснікам старшыні Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў, старшынёй выканкама Смаргоньскага раённага Савета дэпутатаў, першым сакратаром Навагрудскага гаркама КПБ, старшынёй Планавай і бюджэтна-фінансавай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
З 1994 па 2000 год працаваў у банкаўскіх і фінансавых арганізацыях. Дацэнт кафедры "Фінансы і крэдыт" Вышэйшай школы кіравання і бізнэсу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.
З 2000 па 2003 год – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Віцебскай вобласці.
З 2003 па 2004 год – намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання, быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання.