Уладзімір Пятровіч Удавічэнка
Беларускі навуковец-фармаколаг, кандыдат медыцынскіх навук.
Нарадзіўся 24.04.1960 у вёсцы Багданаўцы (Шчучынскі раён).
У 1977-1983 гадах навучаўся у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.
У 1983-1984 гадах працаваў выкладчыкам Мозырскай медыцынскай вучэльні.
З 1984 года працуе на кафедры фармакалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
У 1990 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Супрацьарытмічная актыўнасць некаторых новых вытворных дэкагідрахіналіна».
Аўтар больш чым 140 навуковых прац і публікацый, у тым ліку кнігі «Фармакология и фармакотерапия», якая перавыдавалася 7 разоў.
Аўтар блога (www.pharmaterra.ru) – навіны фармакалогіі і фармакатэрапіі.