Ігнацы Тызенгаўз (1760-1822)
Вайсковы і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, генерал-маёр, уладальнік Жалудка, Дэмбрава, Каменкі.
Нарадзіўся ў 1760 годзе.
Генера-маёр арміі Вялікага княства Літоўскага.
У часы Таргавіцкай канфедэрацыі ў 1792 годзе быў адміністратарам Лідскага павета. Камандаваў палком пешай гвардыі. У 1793 годы быў захоплены ў палон расейцамі і да 1795 года знаходзіўся пад арыштам.
Вярнуўшыся на радзіму гаспадарыў у сваіх шматлікіх уладаннях.
Падчас руска-французскай вайны 1812 года ўваходзіў у склад Часовага ураду Вялікага княства Літоўскага. За дапамогу у стварэнні пяхотнага палка і артылерыйскай роты атрымаў Залаты Крыж Ордэна Ганаровага легіёна.
Пасля паразы Напалеона пад Масквой разам з рэшткамі Вялікай арміі трапіў у Еўропу. Яго маёмасць была секвестравана.
Пасля напалеонаўскіх войнаў і аб'яўлення царскай амністыі вярнуўся на радзіму. Атрымаў назад усю адабраную раней маёмасць і землі.
Быў жанаты з Марыянай Пшаздзецкай, з якой меў двух сыноў (Адольфа і Канстанціна) і дзвюх дачок (Аляксандру і Сафію).
Кавелер Ордэна Белага Арла і Ордэна Святога Станіслава.