Адольф Рудольф Тызенгаўз (1782(90)-1830)
Палкоўнік артылерыі. Уладальнік Жалудка.
Нарадзіўся ў 1782 годзе (па іншых крыніцах – у 1790 годзе) у сяле Пячора (зараз – Вінніцкая вобласць Украіны).
У ваенную кампанію 1812 года ваяваў на баку Напалеона. У Жалудку сфармаваў конна-артылерыйскую роту. Яна налічвала 124 чалавека, 131 каня і павінна была атрымаць на сваё ўзбраенне 12 гармат. 13 ліпеня 1812 года Рудольф Тызенгаўз атрымаў званне палкоўніка артылерыі ў напалеонаўскай арміі.
Пасля паразы французскага войска быў вымушаны эміграваць.
Па амністыі і рэабілітацыі шляхты вяртаецца ў Жалудок і займаецца грамадскай дзейнасцю, развівае гаспадарку і ўпарадкоўвае сядзібу і парк.
У 40 год ажаніўся з дачкой Слонімскага маршалка Жэнеўевай Пуслоўскай, якая нарадзіла яму трох дачок. Рудольф атрымаў разнапланавую адукацыі, і дзякуючы расповядам бацькі пра знакамітага прашчура Антонія зацікавіўся тэатрам. Але ўсё ж такі большую перавагу аддаваў музыцы. Ён арганізаваў у сваім жалудоцкім палацы скрыпкавы квартэт, а гасцям з гонарам паказваў адну са скрыпак Страдзівары, якую меў у сваёй калекцыі.
Памёр 17.03.1830 у Жалудку.