Сяргей Міхайлавіч Токць
Беларускі гісторык, краязнавец, кандыдат гістарычных навук.
Нарадзіўся 12.04.1968 у Берштах (Шчучынскі раён).
У 1992 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У 1995 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і пачаў выкладаць у Гродзенскім дзяржуніверсітэце.
У 1997 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Дзяржаўны апарат царызму ў Беларусі ў 30-60-х гадах ХІХ ст. (структура, функцыі, чыноўніцкі корпус)».
Даследуе праблемы этнаканфесійнай і сацыяльнай гісторыі Беларусі ХІХ-ХХ стагоддзяў.
Аўтар манаграфіі «Беларуская вёска на мяжы эпох: Змены этнічнай самасвядомасці сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадства» і больш 50 навуковых артыкулаў.