Генадзь Ільіч Ткачук (1936-2017)
Герой Сацыялістычнай Працы.
Нарадзіўся 02.03.1936 у вёсцы Вайкалы (зараз – Шчучынскі раён).
У гады Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцамі быў расстраляны яго бацька.
З 16 гадоў працаваў у арцелі імя Чапаева.
З 1954 года працаваў у прамкамбінаце ў Скідзелі.
Паступіў у Мураванкаўскае вычылішча механізацыі сельскай гаспадаркі.
У 1956 годзе па камсамольскай пуцёўцы паехаў у Казахстан, дзе працаваў трактарыстам-камбайнёрам на цаліне.
У 1965 годзе ўзначаліў трактарную брыгаду, якая працавала на асваенні земляў Тугайскага стэпу. У тым жа годзе ўступіў у партыю. Ахвотна дзяліўся сваім прафесійным досведам з маладымі механізатарамі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 19.04.1967 прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.
У 1968 годзе разам з сям'ёй вярнуўся на радзіму. Пасяліўся ў вёсцы Гліняны (зараз – Гродзенскі раён). Працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады, загадчыкам вытворчага ўчастку калгаса «Чырвоны Сцяг», трактарыстам і слесарам у калгасе «Перамога» і «Скідальскі». У 1996 годзе выйшаў на заслужаны адпачынак.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалём «За асваенне цалінных зямель».
Памёр 02.07.2017.