Жанна Казіміраўна Тарасевіч
Беларускі навуковец і педагог.
Нарадзілася 09.06.1970 у вёсцы Бакшты (Шчучынскі раён).
Скончыла з залатым медалём Навадворскую сярэднюю школу.
Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.
Навучалася ў аспірантуры пры БДЭУ.
З 1991 года выкладчык кафедры эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК БДЭУ.
У 1995-2002 гадах – памочнік прэзідэнта, галоўны спецыяліст па развіцці малога і сярэдняга бізнэсу Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага (БСПН).
З 2002 па 2006 год – выканаўчы дырэктар БСПН.
З 2008 па 2010 год – дырэктар па праектнай дзейнасці БСПН.
З 2010 года – дырэктар БСПН, з 2013 года – сустаршыня праўлення БСПН.
Сфера навуковых інтарэсаў – фарміраванне спрыяльнага дзелавога асяроддзя, развіцц рэгіёнаў і сельскай мясцовасці, сучасныя формы арганізацыі бізнэса.
Аўтар больш за 60 навукова-практычных публікацый.