Віктар Баляслававіч Тарасевіч (1963-2002)
Журналіст. Заснавальнік інфармацыйнага агенцтва «Благовест-инфо».
Нарадзіўся 26.06.1963 у вёсцы Забалаць (Шчучынскі раён).
Скончыў Васілішкаўскую сярэднюю школу.
У 1984 годзе скончыў Мінскі інстытут замежных моваў.
Выкладаў французскую и англійскую мовы ў школе ў Гродна.
У 1990 годзе вучыўся ў Інстытуце журналістыкі імя Роберта Шумана ў Брусэлі.
З 1992 года жыў у Маскве, працаваў на хрысціянскай радыёстанцыі «Благовест». У 1995 годзе узначаліў створанае агенцтва рэлігійнай інфармацыі «Благовест-инфо» і заставаўся яго галоўным рэдактарам да 2002 года.
Пры яго садзейнічанні была створана карэспандэнцкая сетка ў розных рэгіёнах Расіі і краінах былога СССР, што рабіла «Благовест-инфо» вядучай крыніцай інфармацыі на рэлігійную тэматыку на постсавецкай прасторы.
17 лютага 2002 года Віктар і яго малодшы брат Юрый былі застрэленыя рабаўнікамі каля польскага горада Гожув Велькапольскі. У 2005 годзе забойца – грамадзянін Беларусі – быў асуджаны беларускім судом да пажыццёвага зняволення.