Вячаслаў Станіслававіч Сікора
Беларускі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, сцэнарыст.
Нарадзіўся 07.02.1973 у вёсцы Каменка (зараз – Шчучынскі раён).
У 1990 годзе скончыў Скідзельскую сярэднюю школу. У 1991 годзе паступіў на факультэт меліярацыі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1999 па 2007 год – дырэктар Дома культуры ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат».
З 1998 года грае на тэатральных сцэнах (Магілёў, Маладзечна, Масква).
У 2009 годзе стварыў невялікую кінастудыю, зняў некалькі гульнявых і дакументальных фільмаў.
У 2018 годзе прыехаў у Шчучын, дзе стварыў тэтральную студыю і кінастудыю.
У 2019 годзе сумесна з Дзмітрыем Параем рэалізаваў у Шчучынскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці аўтарскі праект «Музей СССР».
У 2020 годзе вымушана выехаў з Беларусі.