Сяргей Аляксандравіч Сідаровіч
Беларускі навуковец, педагог, кандыдат медыцынскіх навук.
Нарадзіўся 03.11.1973 у Астрыне.
У 1996 годзе скончыў Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт.
У 1997-2000 гадах навучаўся ў аспірантуры Гродзенскага медуніверсітэта.
У 2000-2003 гадах працаваў асістэнтам кафедры анатоміі чалавека той жа ВНУ.
У 2003-2010 гадах – старшы выкладчык кафедры, з 2010 года – дацэнт.
У 2001 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Аўтар больш чым 70 навуковых прац і публікацый.