Святлана Антонаўна Сяргейка
Навуковец, педагог, кандыдат педагагічных навук.
Нарадзілася 19.12.1967 у вёсцы Стукалы (зараз - Мастоўскі раён).
У 1984 годзе скончыла з залатым медалём Орлеўскую сярэднюю школу імя С.П.Шупені.
У 1989 годзе з адзнакай скончыла матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
З 1990 года навучалася ў аспірантуры.
У 1994 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю.
З 1994 года працуе выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У 1997-2003 гадах – намеснік дэкана педагагічнага факультэта па выхаваўчай рабоце.
У 2003-2006, 2009-2012 гадах – намеснік дэкана педагагічнага факультэта па навучальнай рабоце.
У 2012-2014 гадах – начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю.
З 2014 года – рэктар Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Аўтар больш чым 150 нвучальных, навучальна-метадычных і навуковых публікацый.