Валерыя Валяр'янаўна Сядзельнік
Беларускі навуковец, педагог, кандыдат юрыдычных навук.
Нарадзілася 08.07.1958 у Вярбілках (Шчучынскі раён).
У 1973 годзе скончыла Вярбілкаўскую васьмігодку.
У 1973-1976 гадах вучылася ў Мінскім фінансава-эканамічным тэхнікуме.
У 1981 годзе скончыла юрыдычны факультэт БДУ.
З 1981 года выкладае на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1987 годзе завочна скончыла аспірантуру Маскоўскага юрыдычнага інстытута.
Друкуецца як правазнавец з 1982 года. Даследуе праблемы станаўлення прававой дзяржавы, усталявання канстытуцыяналізму, абароны правоў чалавека, арганізацыі і функцыянавання судовай улады.
Аўтар больш чым 140 навуковых публікацый. Суаўтар навучальных дапаможнікаў для студэнтаў: «Асновы тэорыі дзяржавы» (1995), «Тэорыя дзяржавы» (Гродна, 1995).