Юзаф Сцыпіё дэль Кампа (1709-1743)
Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, уладальнік Шчучына.
Нарадзіўся (верагодна) 30.11.1709 у сям’і кашталяна Смаленскага Яна Сцыпіё дэль Кампа і Тэрэзы з Юзафовічаў-Глябіцкіх.
У 1717 годзе быў абраны дэпутатам Галоўнага Трыбуналу.
У 1720 годзе бацька перадаў яму пасаду Лідскага старасты. Неаднаразова абіраўся паслом на сойм ад Лідскага павета, Смаленскага ваяводства, Інфлянтаў. Неаднойчы выконваў дыпламатычныя місіі.
У 1728 годзе ажаніўся з Веранікай Фірлей. Пасля смерці першай жонкі другі раз пабраўся шлюбам у 1740 годзе з дачкой Навагрудскага ваяводы Тэрэзай Барбарай Радзівіл. Дзякуючы шлюбам, яму ўдалося значна ўмацаваць маёмасны стан сям’і.
У 1739 годзе атрымаў пасаду надворнага кароннага маршалка.
На элекцыйным сойме галасаваў за абранне каралём Станіслава Ляшчынскага.
У 1742 годзе атрымаў ад караля вышэйшую дзяржаўную ўзнагароду – Ордэн Белага Арла.
Рабіў значныя ахвяраванні на карысць піярскіх кляштараў у Шчучыне і Балотне (пазнейшы Вярэнаў, сучаснае Воранава). Падтрымаў сваю маці Тэрэзу Юзафовіч-Глябіцкую ў справе заснавання ў Шчучыне канвенту сясцёр міласэрнасці (шарытак).
Даручыў выкладчыку Шчучынскага калегіума піяраў Мацею Догелю справу адукацыі і выхавання свайго сына Ігнацыя.
Памёр у Шчучыне 09.06.1743.