Марыя Друцкая-Любецкая (з роду Сцыпіё дэль Кампа) (1793-1876)
Апошняя ўладальніца Шчучына з роду Сцыпіё дэль Кампа (Сцыпіёнаў).
Нарадзілася 04.03.1793 у Шчучыне. Была адзінай дачкой Юзафа Сцыпіё дэль Кампа і Тэрэзы Друцкай-Любецкай.
14 лютага 1807 года пабралася шлюбам з братам сваёй маці князем Францішкам Ксаверыем Друцкім-Любецкім, атрымаўшы ў пасаг Шчучын.
Нарадзіла 2 сыноў і 5 дачок.
Па смерці мужа ў 1846 годзе стала жыла ў Парыжы.
Памерла 07.04.1876 года, пахавана на могілках Пэр-Лашэз.