Фелікс Іванавіч Стацкевіч
(1879-1967)
Беларускі грамадска-палітычны дзеяч, педагог, выдавец.
Нарадзіўся 02.12.1879 у Шчучыне.
У 1900 годзе скончыў гімназію ў Пецярбургу, удзельнічаў у рабоце падпольнай арганізацыі гімназістаў.
Паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, але ў 1901 года быў арыштаваны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях і высланы на радзіму пад нагляд паліцыі. У Шчучыне даваў прыватныя ўрокі, Пазней працаваў у Марыўпалі ў натарыяльнай канторы, з восені 1902 год – зноў у Пецярбургу, дзе стаў адным з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады.
3 1905 года – у Вільні, вёў тут рэвалюцыйную работу, потым – у Мінску, працаваў у падпольнай друкарні. 3 1908 года быў адвакатам у Ігумене на Міншчыне, працаваў тэхнікам у Вышнім Валачку, Цверы (1913-19), адначасова з 1917 года – у прафсаюзах работнікаў воднага транспарту. У 1919-20 гадах з'яўляўся супрацоўнікам выдавецкага аддзела Наркамата асветы ЛітБелССР. У далейшым працаваў у Віленскім беларускім саюзе кааператараў (1920-23), быў выкладчыкам лацінскай мовы і дырэктарам Радашковіцкай беларускай гімназіі (1923-29), актыўна ўдзельнічаў у вызваленчым руху ў Заходняй Беларусі. Займаўся выдавецкімі справамі (выдаваў зборнік Максіма Танка «Журавінавы цвет», 1937), адвакацкай практыкай.
Старшыня Галоўнай управы ТБШ (1929-37).
Арыштоўваўся за беларускую дзейнасць, сядзеў у турме (1930-31, 1933).
Адзін з заснавальнікаў і рэдактар часопіса «Беларускі летапіс», у якім працаваў у 1933, 1936-39 гадах, друкаваўся як літаратуразнавец. Пасля уз'яднання Беларусі, у 1939-41 гадах настаўнічаў у Вілейцы і Клецкім раёне.
У 1949 годзе арыштаваны органамі ГПУ і зняволены.
Аўтар шматлікіх успамінаў. Склаў «Эсперанта-беларускі слоўнік». Пераклаў на мову эсперанта кнігу Л.Петражыцкага «Тэорыя права і маральнасць».
Памёр 21.06.1967 у Вільнюсе.