Антон Васільевіч Станкевіч (1915-1944)
Савецкі дыверсант, камандзір партызанскай брыгады.
Нарадзіўся ў 1915 годзе ў вёсцы Любча Барысаўскага раёна.
У 1937 годзе быў засланы на Гродзеншчыну, якая на той час знаходзілася ў складзе Польскай дзяржавы. Вёў падпольную работу ў Скідзелі.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР быў упаўнаважаным Наркамата БССР па загатоўках у Скідзельскім раёне.
Са студзеня 1942 года – у партызанах. Вясной 1943 года быў скіраваны з Міншчыны ў Прынёманне для фарміравання партызанскай брыгады.
З верасня 1943 года быў камандзірам партызанскай брыгады імя Ленінскага камсамолу.
Загінуў 15.02.1944 у сутычцы з партызанамі Арміі Краёвай каля Шынкаўцаў.
Пахаваны ў Астрыне ў брацкай магіле.