Уладзімір Часлававіч Серахан (1956-2022)
Беларускі гаспадарчы дзеяч. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі.
Нарадзіўся 21.03.1956 у вёсцы Шарупы (зараз – Шчучынскі раён).
У 1983 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадрчы інстытут.
Працаваў у калгасе «Прогресс» Гродзенскага раёна. Прайшоў прафесійны шлях ад агранома да намесніка кіраўніка гаспадаркі.
У 2007 годзе вярнуўся на Шчучыншчыну. Узначаліў адкрытае акцыянернае таварыства «Васілішкі», якім кіраваў цягам 15 гадоў.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Памёр 26.02.2022.