Генадзь Пятровіч Рылоў (1936-2001)
Беларускі навуковец-селекцыянер, доктар сельскагаспадарчых навук.
Нарадзіўся 07.08.1936 у вёсцы Куцаўшчына (Копыльскі раён).
Пасля школы паступіў у сельгастэхнікум у Мар'інай Горцы.
Пасля завяршэння вучобы працаваў у Цэнтральным батанічным садзе АН БССР.
У 1965 годзе скончыў Усесаюзны сельскагаспадарчы інстытут завочнай адукацыі.
У 1987 годзе скончыў Сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева.
З 1962 года працаваў у Гродзенскай доследнай сельскагаспадарчай станцыі. Узначальваў аддзел садаводства.
З 1966 года быў кіраўніком эксперыментальнай базы «Руткевічы».
На плошчы 500 гектараў пад яго кіраўніцтвам быў створаны самы вялікі ў Еўропе памалагічны сад і пітомнік.
З 1976 года Генадзь Пятровіч выкладаў у Шчучынскім СПТВ-198.
З'яўляецца аўтарам больш 400 навуковых публікацый, у тым ліку 22 кніг.
У 1990 годзе яму было прысвоена званне «Ганаровы садавод Украіны».
Памёр у 2001 годзе.