Іван Іванавіч Русак
Заслужаны настаўнік БССР.
Нарадзіўся 05.04.1927 у вёсцы Крупава (зараз – Шчучынскі раён).
У 1951 годзе скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут.
Працаваў настаўнікам Індурскай школы, вайсковым перакладчыкам у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы, настаўнікам нямецкай мовы і дырэктарам у сярэдняй школе №7 горада Ліды, дырэктарам Лідскага дзіцячага дому, настаўнікам нямецкай мовы ў сярэдняй школе № 2 горада Ліды.
У 1967-1976 гадах узначальваў Лідскі гарадскі аддзел народнай асветы.
З 1976 па 1994 год – дырэктар сярэдняй школы № 4 горада Ліды.
Выдатнік народнай асветы (1968).
Заслужаны настаўнік БССР (1978).