Уладзімір Валяр'янавіч Руль
Беларускі пісьменнік, паэт, педагог, краязнаўца.
Нарадзіўся 03.09.1953 у вёсцы Матылі (зараз – Шчучынскі раён).
Пасля мясцовай школы скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, а ў 1992 годзе – Мінскі дзяржаўны педінстытут імя А. М. Горкага. Працаваў інжынерам-электрыкам і настаўнікам гісторыі.
Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Пачынаючы з 2000 года вершы і артыкулы друкуюцца ў мясцовых і рэспубліканскіх выданнях.
Лаўрэат конкурсу газеты «Белорусская нива» «Серебряные строки» (2004).
Дыпламант рэспубліканскага конкурса, прысвечанага 125-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.
У 2009 годзе выдаў кнігу краязнаўчага накірунку «Пра Нарбутаў моўлю я слова…».
Жыве ў вёсцы Нача Воранаўскага раёна.