Анатоль Радзівонік (1915-1947)
Адзін з камандзіраў Арміі Краёвай на Шчучыншчыне.
Нарадзіўся 20.02.1915 у Бранску (Расія) у сям'і эвакуаваных з Ваўкавыску.
У пачатку 20-х гадоў ХХ стагоддзя сям'я вярнулася на радзіму.
Анатоль скончыў настаўніцкую семінарыю ў Слоніме.
Працаваў настаўнікам у школе ў Ішчалнянах каля Шчучына.
У 1938 годзе быў прызваны ў войска, дзе скончыў курс падхарунжых пяхоты.
Вярнуўся да настаўніцкай працы ў Ішчалнянах.
З пачаткам Другой усясветнай вайны далучыўся да польскай канспірацыі.
У 1943 годзе камандаваў адной з падпольных груп у Шчучынскай акрузе Арміі Краёвай. З зімы 1944 года быў камандзірам узводу ў складзе 7-га батальёна 77-га пяхотнага палка Арміі Краёвай. Здзейсніў шэраг удалых нападаў на нямецкія гарнізоны.
У пачатку ліпеня 1944 года Радзівонік вырушыў са сваім батальёнам у кірунку Вільні, каб прыняць удзел у аперацыі «Вострая Брама». Партызаны не змаглі ў час прыбыць на месца збору, што дазволіла ім пазбегчы раззбраення і савецкага палону. Радзівонік з таварышамі вярнуўся на Шчучыншчыну, дзе працягваў барацьбу, мэтай якой стала вызваленне ўжо ад савецкай акупацыі.
Вясной 1945 года была створана новая падпольная акруга, якая ахоплівала тэрыторыю былых Лідскага і Шчучынскага паветаў. Радзівонік («Олех») быў прызначаны камандзірам акругі.
Карнікі з НКВД распачалі сапраўднае паляванне на Олеха. Некалькі разоў яму цудам удавалася пазбегнуць смерці. Радзівонік стаў папулярным сярод удзельнікаў антысавецкага супраціву і мясцовых жыхароў.
12 мая 1949 года каля Рачкоўшчыны аддзел Радзівоніка трапіў у чарговую засаду. Пры спробе прарыву акружэння Анатоль быў смяротна паранены.