Збігнеў Мар'ян Радзівановіч (1930-2002)
Польскі спартсмен-легкаатлет (кіданне кап'я), Заслужаны майстар спорту, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Хельсінкі (1952) і Рыме (1960), трэнер.
Нарадзіўся 08.12.1930 у вёсцы Ляцк Высокі (зараз – Шчучынскі раён).
У 1951 годзе скончыў Беластоцкі адміністацыйна-гаспадарчы ліцэй.
У 1966 годзе скончыў Варшаўскую Акадэмію фізічнага выхавання.
Васьміразовы віцэ-чэмпіён Польшчы ў кіданні кап'я.
Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры працаваў трэнерам і суддзёй.
Узнагароджаны Залатым Крыжам Заслугі, Крыжам Кавалерскім Ордэна Адраджэння Польшчы.
Ганаровы грамадзянін горада Кола.
Памёр у Варшаве 11.12.2002.