Ірына Вайцехаўна Піваварчык
Беларускі мовазнавец і педагог, кандыдат філалагічных навук.
Нарадзілася 04.09.1965 у вёсцы Танявічы (Шчучынскі раён).
У 1982 годзе скончыла Навадворскую сярэднюю школу.
У 1987 годзе скончыла навучанне на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы.
У 1987-1991 гадах працавала настаўніца ў школах Ашмянскага раёна і горада Мінска.
У 1991-1994 гадах – асістэнт кафедры беларускай мовы Брэсцкага педінстытута. З 1994 года – выкладчык кафедры беларускай мовы Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. З 2010 па 2014 год – намеснік дэкана філалагічнага факультэта; з 2014 года – дацэнт кафедры журналістыкі ГрДУ імя Я. Купалы.
У 1995-1999 гадах навучалася ў аспірантуры пры кафедры беларускага мовазнаўства ГрДУ.
У 2002 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Намінацыі беларускага вясельна-абрадавага жаночага касцюма (этналінгвістычная характарыстыка)».
Асноўная тэматыка навуковых публікацый звязана з этналінгвістычнымі даследаваннямі.