Сяргей Сяргеевіч Паўлюкевіч
Дзяржаўны дзеяч. Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці.
Нарадзіўся 02.01.1938 у вёсцы Крыпічоўшчына (зараз – Шчучынскі раён).
У 1963 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
У 1970 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу.
У 1975 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры гісторыі КПСС Мінскага педінстытута.
Працаваў інструктарам Васілішкаўскага райкама камсамола, настаўнікам і дырэктарам школ Шчучынскага раёна, першым сакратаром Шчучынскага райкама камсамола.
З 1974 па 1990 год працаваў на розных пасадах у Мінскім абкаме КПБ.
У 1990-1995 гадах – намеснік старшыні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў.
У 1995-2000 гадах – намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.
Узнагарожаны ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Дружбы Народаў.
У 2007 годзе атрымаў званне «Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці».