Густаў Пашкевіч (1892-1955)
Польскі вайсковы дзеяч, генерал-лейтэнант.
Нарадзіўся 01.04.1892 у Васілішках.
Пасля заканчэння гімназіі ў Мінску паступіў у ваенную вучэльню.
З 1914 года служыў у расійскай арміі. З 1918 года – у І Польскім корпусе, затым – Войску Польскім. У час польска-бальшавіцкай вайны камандваў батальёнам, затым – палком пяхоты.
У 1923-1924 гадах быў слухачом курсаў Вышэйшай ваеннай школы ў Варшаве, дзе атрымаў спецыяльнасць афіцэра Генеральнага штаба. У 1924-1926 гадах быў камендантам школы падхарунжых і афіцэрскай школы пяхоты ў Варшаве. У 1935 годзе прызначаны камандзірам 12 дывізіі пехоты.
У верасні 1939 года 12 дывізія была разбіта нямецкімі войскамі, а Густаў Пашкевіч змог вырвацца з акружэння і апынуўся ва Уладзіміры Валынскім, дзе быў прызначаны намеснікам камандуючага арміяй «Карпаты». Двойчы быў паранены ў баях, перайшоў мяжу Румыніі, адкуль быў інтэрнаваны.
Са снежня 1939 па чэрвень 1940 года намеснік камандуючага ЗВЗ (Звёнзэк Валькі Збройнэй). У 1940 годзе перабіраецца ў Францыю, дзе камандаваў рознымі баявымі адзінкамі ПСЗ (Польскіх Сіл Збройных на Захадзе).
У жніўні 1945 года вяртаецца ў Польшчу. Са снежня 1946 года – камандзір 18 Дывізіі Пяхоты ў Беластоку. З сакавіка 1946 года з’яўляўся кіраўніком Камітэту Бяспекі ў Беластоцкім ваяводстве. З кастрычніка 1946 па кастрычнік 1948 года ўзначальваў Варшаўскую ваенную акругу.
Памёр 27.02.1955 у Варшаве.