Аліна Іванаўна Пальцава
Беларускі навуковец і педагог, урач-педыятр вышэйшай катэгорыі, кандыдат медыцынскіх навук.
Нарадзілася 02.07.1951 у вёсцы Танявічы (Шчучынскі раён).
У 1974 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, у 1985 годзе – аспірантуру пры ім.
У 1975-1980 гадах працавала выкладчыкам Гродзенскай медыцынскай вучэльні.
У 1980-1982 гадах – клінічны ардынатар кафедры дзіцячых хваробаў Гродзенскага медінсытута. У 1984-1993 гадах – асістэнт той жа кафедры.
З 1993 года – дацэнт вышэй азначанай кафедры.
Аўтар больш чым 160 навуковых публікацый, 16 метадычных рэкамендацый, у тым ліку аднаго навучальнага дапаможніка.