Пазняк Станіслаў Браніслававіч (1935-2014)
Урач-інфекцыяніст, мікрабіёлаг, выкладчык, кандыдат медыцынскіх навук.
Нарадзіўся 15.05.1935 у вёсцы Дзерванцы (зараз – Шчучынскі раён).
У 1960 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут.
З 1960 па 1964 год працаваў урачом, загадчыкам лабараторыі ў Гродзенскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі.
З 1964 па 1971 год выкладаў на кафедры мікрабіялогіі, вірусалогіі і імуналогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 1971-2002 гадах – дацэнт кафедры інфекцыйных хвароб.
З 2002 года – дацэнт кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Навуковыя інтарэсы: інфекцыйныя хваробы і іх прафілактыка; эпідэміялогія; дыягностыка вірусных гепатытаў, таксаплазмозу, арнітозу; стварэнне аўтавакцын; аўтавакцынатэрапія хранічнага танзіліту і кандыдозу.
Памёр 31.05.2014.