Уладзімір Мікалаевіч Нічыпаровіч (1934-2002)
Беларускі дзяржаўны дзеяч, першы Міністр статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся 15.11.1934 у Астрыне (зараз – Шчучынскі раён).
З 1963 па 1965 год працаваў інспектарам Шчучынскага парткама.
З 1965 па 1967 год – старшыня планавай камісіі Шчучынскага райвыканкама.
У 1967 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі.
У 1967-1975 гадах – старшы эканаміст, намеснік начальніка аддзела Дзяржплану БССР.
У 1975-1980 гадах – у фінансавых органах ЦК КПБ.
У 1982 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
З 1980 года працаваў на пасадзе кіраўніка статыстычных органаў БССР.
У 1994 годзе быў прызначаны першым Міністрам статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны».
Памёр у Мінску 29.12.2002.