Уладзімір Мікалаевіч Нікольскі
Беларускі мастак і педагог.
Нарадзіўся 25.03.1952 у Жалудку (цяпер – Шчучынскі раён).
У 1970 годзе з адзнакай скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве.
У 1978 годзе скончыў аддзяленне графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.
Жыве і працуе ў Лідзе.
Удзельнічае ў выставах з 1978 года. Напісаў графічную серыю «Лекары» (1978), літаграфіі «Стары Мінск» (1980), «Сельскі матыў» (1980), жывапісныя творы (алей) «Партрэт дзяўчыны» (1986), «Жаночы партрэт» (1989), «Краявід з замкам Гедыміна» (1989), «Хрысціна» (1991), два «Краявіды Ліды» (1992), «Партрэт дачкі» (1993), графічныя аркушы «Родны край» (1989).
Творы захоўваюцца ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі.