Тадэвуш Антонавіч Навагродскі
Беларускі навуковец, этнолаг, гісторык, педагог.
Нарадзіўся 6 лістапада 1965 года ў вёсцы Арцюшы Шчучынскага раёна.
У 1991 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), паступіў у аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ІМЭФ) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У 1994-1997 гадах – навуковы супрацоўнік аддзела этналогіі ІМЭФ НАН Беларусі.
З 1997 года – дацэнт кафедры археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гістарычных дысцыплін, з 2001 – дацэнт кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтва, з 2008 – загадчык гэтай кафедры гістарычнага факультэта БДУ.
Доктар гістарычных навук, прафесар. Аўтар больш як 200 публікацый, у тым ліку 8 манаграфій.
Сфера навуковых інтарэсаў: традыцыйная беларуская культура, гістарыяграфія этналогіі Беларусі, методыка палявых этнаграфічных даследаванняў, міжэтнічныя адносіны ў Рэспубліцы Беларусь.